514568-001 514568-001
32 33
тэхнічнымі характарыстыкамі, якія дадзены на заводскай
шыльдзе. Не дазваляецца ўносіць якія-небудзь змены ў
вырабы без папярэдняй згоды вытворцы ці яго прадстаўніка.
Перад усталяваннем ціск у трубаправодзе варта скінуць і
ачысціць унутраныя паверхні труб. Азнаёмцеся з інфармацыяй
на шыльдзе: код, порт, рэчыва (тып, ціск, тэмпература), кіруючае
рэчыва, кіруючы ціск і серыйны
нумар.
УВАГА! Клапаны ўсіх мадыфікацый павінны выкарыстоўвацца
з рэчывамі, для якіх яны прызначаны. Не выкарыстоўвайце
прэсаваныя клапаны або чыгунныя клапаны з фланцамі ў паравых
сістэмах (максімальная тэмпература асяроддзя +95 °С).
Для выканаўчых механізмаў дыяметрам 32, 50, 63, 90 і 125 мм:
пры тэмпературы рабочаго рэчыва ўнутры корпуса клапана
вышэй за 100 °C забараняецца выкарыстоўваць ваду для
кіравання клапанам.
Не перавышайце значэнне бяспечнага статычнага ціску
клапана. Усталяванне і абслугоўванне клапана павінны
выконваць толькі кваліфікаваныя спецыялісты.
Месца ўсталявання
Клапаны могуць усталёўвацца ў любым месцы. Для
спрашчэння доступу да кіруючага порту выканаўчыя механізмы
дыяметрам 32, 50, 63, 90 і 125 мм могуць паварочвацца на 360°.
Падключэнне
• Выдаліце пластыкавую ахоўную пробку з кіруючага порту
і выканайце працэдуру ўсталявання (у залежнасці ад
мадыфікацыі клапана):
Падключэнне кіруючага клапана
- Да порту 1/8 (дыяметр выканаўчага механізма 32 мм, 50 мм,
63 мм), гл. брашуру па кіруючым клапанам (189/356).
Не перавышайце момант зацяжкі (c) 4-5 Нм.
- Да порту 1/4 (дыяметр выканаўчага механізма 90 мм, 125
мм), гл. брашуру па кіруючым клапанам (374/356).
Не перавышайце момант зацяжкі (d) 6-7 Нм.
Забараняецца выцягваць заглушку выхаднога порту,
усталяваную вытворцам, на клапанах з дыяметрам выканаўчага
механізму 63-125 мм.
• Для кіруючых клапанаў з мантажнай пляцоўкай стандарту ISO
15218 выконвайце наступную працэдуру падключэння:
- Усталюйце ўшчыльненне ўнутр пласціны пераходнага адаптара
(гл.
A
). Дапускаецца ўсталяванне ў любым палажэнні.
- Усталюйце пласціну адаптара з ушчыльненнем на адпаведны
выканаўчы механізм дыяметрам 32 мм.
Пры ўсталяванні прытрымлівайцеся належнага напрамку (гл.
B
)
- Пры ўсталяванні кіруючага NC-клапана серыі 302 3/2 з
памерам мантажнай пляцоўкі 15 у адпаведнасці са стандартам
ISO 15218, CNOMO E06-36-120N, не выкарыстоўвайце
ўшчыльненне, якое ўваходзіць у камплект пастаўкі кіруючага
клапана. Усталюйце кіруючы клапан непасрэдна на блок
пласціны адаптара з ушчыльненнем (гл.
C
).
- Каб усталяваць кіруючы клапан, прытрымлівайцеся
мантажных інструкцый, якія прыкладаюцца да яго.
• Крыніца сціснутага паветра для кіравання звычайна
падключаецца з дапамогай трубкі 2,7x4 мм (гл.
D
). Для трубкі
4x6 мм дапускаецца выкарыстоўваць вуглавы фітынг, які
злучаецца націскам, з камплекта пастаўкі.
Клапаны з унутраным і вонкавым разьбовым злучэннем
Падключыце трубаправоды, як паказана на корпусе і ў
адпаведнасці з дадзенай інструкцыяй. Нанясіце невялікую
колькасць змазкі на ўнутраныя і вонкавыя рэзьбавыя злучэнні
на трубах (у залежнасці ад сферы ўжывання). Не змазвайце
ўнутраную/вонкавую разьбу клапана. Не дапускайце пападання
ў сістэму пабочных рэчываў.
Каб прадухіліць нагрузку на клапан, трубаправод павінен
мець надзейную апору і знаходзіцца сувосева з клапанам.
Пры зацяжцы не выкарыстоўвайце клапан у якасці рычага.
Размяшчайце гаечныя ключы як мага бліжэй да месца злучэння
на корпусе клапана і на трубе. Каб не дапусціць пашкоджання
абсталявання, НЕ ПЕРАЦЯГВАЙЦЕ трубныя злучэнні.
АПІСАННЕ
Клапаны 2/2 серыі 290 з дыстанцыйным кіраваннем
характэрызуюцца дакладным рэгуляваннем расходу.
У залежнасці ад выканання клапаны абсталёўваюцца
выканаўчым механізмам поршневага тыпу дыяметрам 32,
50, 63, 90 альбо 125 мм.
Корпусы клапанаў вырабляюцца з бронзы, чыгуну,
нержавеючай сталі (звычайнай або маркі AISI 316L).
Ушчыльнення выраблены з ПТФЭ (прэсаваныя клапаны: з
бутадыен-нітрыльнага каўчуку).
Гэтыя клапаны адпавядаюць стандарту IEC 61508.
Стандарт IEC 61508 вызначае набор
агульных патрабаванняў
для кожнай фазы перыяду эксплуатацыі сістэмы бяспекі.
Аналіз надзейнасці паказаў, што гэтыя клапаны могуць
выкарыстоўвацца ў сістэме забеспячэння бяспекі (СЗБ) з
узроўнем надзейцнасці да SIL 2 уключна пры апаратнай
устойлівасці да непаладак HFT = 0, калі ўзровень HFT
базуецца на маршруце 2H, у адпаведнасці са стандартам
IEC 61508-2: 2010.
Арматура адпавядае нарматыўнаму дакументу
(EC) 1935-2004, пералік матэрыялаў тых частак,
якія кантактуюць з вадкасцямі, адпавядае табліцы
Дадатку I нарматыўнага дакумента (EC) 1935/2004).
Дазваляецца выкарыстоўваць толькі рамонтныя
камплекты, пазначаныя індэксам FB.
Замену дэталяў неабходна выконваць ва ўмовах чысціні.
У выпадку няправільнай зборкі сертыфікацыя анулюецца.
Калі які-небудзь элемент замяняецца карыстальнікам,
кампанія ASCO не можа надалей забяспечваць адсочванне
канцавога прадукту і гэты абавязак ускладаецца на
карыстальніка.
Дапускаецца кантакт дадзенай арматуры з дапаможнымі
вадкасцямі, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці
харчавання, ці з харчовымі вадкасцямі, калі не патрабуецца
кантроль за размнажэннем бактэрый.
АСНОЎНЫЯ ЎМОВЫ БЯСПЕЧНАГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
Да пачатку выкарыстання арматура з сігнальным блокам
павінны захоўвацца ў заводскай упакоўцы. Не здымаць
ахоўныя крышкі адтулін. Умовы захоўвання: захоўваць у
закрытым памяшканні; тэмпература захоўвання: ад -40°C
да +70°C; адносная вільготнасць: 95 %
Пасля захоўвання пры нізкай тэмпературы і перад
выкарыстаннем ва ўмовах павышанага ціску неабходна
паступова зраўняць тэмпературу арматуры з тэмпературай
памяшкання, у якім будзе адбывацца яго эксплуатацыя.
РАБОТА
NC – нармальна закрыты: Клапан закрываецца пры
адключэнні сілкавання ад кіруючага NC-клапана. Клапан
адкрываецца пры падачы сілкавання на кіруючы NC-клапан.
Ціск:
• Рабочае рэчыва падаецца пад талерку ў порт 2 (канструкцыя
з абаронай ад гідраўдару).
• Рабочае рэчыва падаецца над талеркай у порт 1 (не
выкарыстоўваецца для вадкасцяў).
NO – нармальна адкрыты: Клапан адкрываецца пры
адключэнні сілкавання ад кіруючага NC-клапана.
Клапан закрываецца пры падачы сілкавання на кіруючы
NC-клапан. Рабочае рэчыва падаецца пад талерку ў порт 2
(канструкцыя з абаронай ад гідраўдару).
Над талеркай рабочае рэчыва не падаецца.
!
Мінімальнае/максімальнае значэнне ціску, перападу
рабочага ціску і тэмпературы рабочага рэчыва гл. у брашурах
да адпаведных вырабаў (клапанаў і кіруючых клапанаў).
УВОД У ЭКСПЛУАТАЦЫЮ
Клапаны разлічаны на эксплуатацыю ў адпаведнасці з
Агульныя рэкамендацыі па ўсталяванню і абслугоўванню
КЛАПАНЫ СЕРЫІ 290 (2/2) з ВЫКАНАЎЧЫМ МЕХАНІЗМАМ ПОРШНЕВАГА ТЫПУ
BY
Агульныя рэкамендацыі па ўсталяванню і абслугоўванню
КЛАПАНЫ СЕРЫІ 290 (2/2) з ВЫКАНАЎЧЫМ МЕХАНІЗМАМ ПОРШНЕВАГА ТЫПУ
BY
КЛАПАНЫ З ФЛАНЦАМІ
Фланцы, якія адпавядаюць стандарту ISO 7005, неабходна
ўшчыльняць пракладкамі, разлічанымі на намінальны ціск 16 бар.
Клапаны з патрубкамі дыяметрам 34-64 мм для
заціскных муфт.
Патрубкі стандарту ISO 2852.
Важная інфармацыя: Высілак заціску
хуткараздымнай муфты павінен
адпавядаць максімальнаму ціску, які
прыкладаецца да клапана.
Клапаны з патрубкамі, прываранымі
ўсутыч, для труб 1/2 -1 1/2 цалі.
Замацоўвайце прывараныя ўсутыч патрубкі ў адпаведнасці
са стандартам ISO 6761 і са стандартнымі дыяметрамі труб
(стандарт ISO 1127).
Для нармальна закрытых клапанаў: пры выкананні зварачных
работ прывядзіце ў дзеянне выканаўчы механізм, каб
аддзяліць талерку ад сядла клапана.
ТЭХНІЧНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ
!
Каб прадухіліць траўмы ці пашкоджанне маёмасці,
перад выкананнем работ па абслугоўванню або ўводу ў
эксплуатацыю адключыце сілкаванне кіруючага клапана,
скіньце ціск у клапане і правентылюйце яго.
Чыстка
Абслугоўванне клапанаў залежыць ад умоў іх эксплуатацыі.
Чыстку варта выконваць з пэўнай перыядычнасцю. Інтэрвалы
паміж двума аперацыямі чысткі могуць адрознівацца
ў залежнасці ад прыроды рэчыва, умоў эксплуатацыі і
навакольнага асяроддзя. Падчас абслугоўвання неабходна
правяраць кампаненты на прадмет празмернага зносу. Клапаны
неабходна ачышчаць, калі, нягледзячы на правільны кіруючы
ціск, заўважаецца запавольванне рабочага цыкла ці калі
адчуваецца незвычайны шум або маюцца ўцечкі. У горшым
выпадку гэта можа прывесці да няправільнай работы клапана, ці
ён больше не будзе належным чынам адкрывацца і закрывацца.
Узровень шуму пры эксплуатацыі
Узровень шуму залежыць ад сферы ўжывання, рабочага
асяроддзя і абсталявання, якое выкарыстоўваецца. Таму
меркаванне аб узроўні шуму дае спецыяліст, які выконваў
увод прылады ў эксплуатацыю.
Прафілактычнае абслугоўванне
• Уключайце клапан не радзей за адзін раз у месяц, каб
праверыць, што ён адкрываецца і закрываецца належным
чынам.
• Ушчыльненне талеркі клапана з'яўляецца звычайнай
запасной часткай, якая прадаецца асобна. У выпадку
ўзнікнення праблем падчас усталявання або абслугоўвання
альбо пры з'яўленні якіх-небудзь пытанняў звяртайцеся ў
кампанію ASCO Numatics або да яе афіцыйных прадстаўнікоў.
Устараненне няспраўнасцяў
• Няправільны выходны ціск: Праверце ціск на ўваходзе
клапана. Ён павінен адпавядаць значэнням, якія надрукаваны
на заводскай шыльдзе ASCO.
Увага! Неабходна кантраляваць мінімальны кіруючы ціск
для выканання функцый NO і NC пры падачы рабочага
рэчыва над талеркай ці пры наяўнасці заротнага ціску (гл.
адпаведныя брашуры).
• Уцечкі: Разбярыце корпус клапана і ачысціце яго ўнутраныя
часткі. Калі неабходна, замяніце ўшчыльненне талеркі.
Разборка і зборка ўшчыльнення талеркі
• Выканаўчы механізм дыяметрам 50-125 мм
(гл. малюнак у разабраным выглядзе ў раздзеле «Камплекты
запчастак»)
Ушчыльненне талеркі можна замяніць, не адлучаючы
корпус клапана ад трубы.
1. Паколькі клапан з'яўляецца нармальна закрытым,
неабходна падаць паветра на кіруючы порт, каб выдаліць
набіўку сальніка.
2. Зніміце выканаўчы механізм і сальнікавую каробку з
дапамогай ключа (a) або (e).
3. Паслабце гайку талеркі або шрубу з дапамогай ключа або
адвёрткі (b). Пры неабходнасці прадухіліць пракручванне
ўтрымлівайце на месцы талерку, а не шток клапана.
4. Ачысціце ўсе даступныя дэталі.
5. Замяніце дэталі № 1, 2, 3 і 4 адпаведнымі дэталямі з
камплекта запасных частак.
6. Нанясіце невялікую колькасць змазкі з ПТФЭ на разьбу
сальнікавай каробкі, перш чым выканаць яе зборку і
зацягнуць яе на корпусе клапана.
Збярыце дэталі, прытрымліваючыся належных
момантаў зацяжкі.
Не дапускайце пападання іншародных матэрыялаў у
клапан і трубу.
• Выканаўчы механізм дыяметрам 32 мм
(гл. малюнак у разабраным выглядзе ў раздзеле «Камплекты
запчастак»)
Каб замяніць ушчыльненне талеркі, неабходна адлучыць
корпус клапана ад трубы.
1. Паколькі клапан з'яўляецца нармальна закрытым, неабходна
падаць паветра на кіруючы порт, каб выдаліць набіўку сальніка.
2. Зніміце выканаўчы механізм і сальнікавую каробку з
дапамогай ключа (a).
3. Паслабце гайку талеркі або шрубу з дапамогай ключа або
адвёрткі (b). Пры неабходнасці прадухіліць пракручванне
ўтрымлівайце на месцы талерку, а не шток клапана.
Асцярожна нагрэйце шрубу талеркі, каб адлучыць яе ад штоку.
4. Ачысціце ўсе даступныя дэталі.
5. Замяніце дэталі № 1, 4, 5 і 6 адпаведнымі дэталямі з
камплекта запасных частак.
6. Нанясіце невялікую колькасць клею з цюбіка (6), які ўваходзіць
у камплект пастаўкі, на шрубу (5).
Нанясіце невялікую колькасць змазкі з ПТФЭ на разьбу
сальнікавай каробкі, перш чым выканаць яе зборку і зацягнуць
яе на корпусе клапана.
Збярыце дэталі, прытрымліваючыся належных
момантаў зацяжкі.
Не дапускайце пападання іншародных матэрыялаў у клапан
і трубу.
!
Перад уводам клапана ў эксплуатацыю праверце
правільнасць яго работы, каб прадухіліць траўмы і
пашкоджанне маёмасці. Праверце яго таксама на наяўнасць
унутраных ці знешніх уцечак (праверце сёдлы) з дапамогай
выбухабяспечнага і пажарабяспечнага рэчыва.