BLR КІРАЎНІЦТВА ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Ўважліва прачытайце дадзеную інструкцыю перад эксплуатацыяй прыбора і захаваеце яе для інфармацыі ў далейшым.
• Перад першапачатковым уключэннем праверце, ці адпавядаюць тэхнічныя характарыстыкі выраба, пазначаныя на маркіроўцы, электрасілкаванню ў Вашай лакальнай сетцы.
• Выкарыстоўвайце толькі ў побытавых мэтах. Прыбор не прызначаны для прамысловага ўжывання.
• Не выкарыстоўвайце па-за памяшканнямі.
• Не выкарыстоўвайце прыбор з пашкоджаным сеткавым шнуром ці іншымі пашкоджаннямі.
• Сачыце, каб сеткавы шнур не кранаўся вострых кантаў ці гарачых паверхняў.
• Не цягніце, не перакручвайце і не намотвайце сеткавы шнур вакол корпуса прыбора.
• Падчас адключэння прыбора ад сеткі сілкавання не цягніце за сеткавы шнур, бярыцеся толькі за відэлец.
• Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры ўзнікненні непаладак звяртайцеся ў найбліжэйшы сэрвісны цэнтр.
• Выкарыстанне не рэкамендаваных дадатковых прыладаў можа быць небяспечным ці прывесці да пашкоджання прыбора.
• Заўсѐды адключайце прыбор ад электрасеткі перад чысткай, а таксама калі Вы ім не карыстаецеся.
• Дзеля пазбягання паразы электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і звернецеся ў сэрвісны
цэнтр для праверкі.
• Прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія не маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У такіх выпадках
карыстальнік павінны быць папярэдне праінструктаваны чалавекам, якія адказваюць за яго бяспеку.
• Будзьце асцярожныя падчас карыстання нажом
• Кожны раз пасля заканчэння працы, пераканайцеся, што прыбор выключаны, нажы цалкам спыніліся. Толькі тады адкрывайце вечка
• Максімальна дапушчальны час бесперапыннай працы – не больш за 30 секунд з абавязковым перапынкам не менш 1 хвіліны.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
• Распакуйце прыбор і выдаліце ўсе этыкеткі
• Перад выкарыстаннем кавамолкі праверце, каб у ѐй не знаходзіліся староннія прадметы
• Кавамолка прызначана толькі для драбнення кавы ў зернях. Драбненне іншых прадуктаў, напрыклад спецый, прывядзе да змешвання пахаў, што сапсуе водар кавы. Заўсѐды выкарыстоўвайце
асобныя прыборы для розных прадуктаў. Не рэкамендуецца апрацоўваць прадукты з высокім утрыманнем алею (напрыклад, арахіс) альбо занадта цвѐрдыя (напрыклад, рыс).
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
• Перад чысткай абавязкова адключыце прыбор ад электрасеткі.
• Пасля кожнага выкарыстання выдаляйце рэшткі кавы з кавамолкі мяккай вільготнай тканінай і старанна прасушвайце
• Не шмаруйце і не вастрыце нажы кавамолкі
• Захоўвайце прыбор у сухім і прахалодным месцы.