Меры забяспячэння бяспекі
Інструкцыя ўладальніка 5
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
• Забаронена захаванне гаручага газу ці гаручых рэчываў побач з вырабам.
- Існуе рызыка ўзнікнення пажару ці пашкоджання выраба.
• Забаронена ўжываць выраб працяглы час у цесным зачыненым памяшканні.
- Можа ўзнікнуць дэфіцыт кіслароду.
• У выпадку ўцечкі гаручага газу адлучыце падачу газу і адчыніце акно для
вентыляцыі, перш чым уключаць выраб.
- Забаронена ўжываць тэлефон ці ўключаць і выключаць пераключальнікі.
Існуе рызыка ўзнікнення выбуху ці пажару.
• Калі з боку выраба пачуецца незвычайны гук, з’явіцца пах ці дым.
Неадкладна павярніце выключальнік у непрацоўнае становішча ці адлучыце
кабель сілкавання.
- Існуе рызыка атрымання электрычнага ўдару ці ўзнікнення пажару.
• Падчас навальніцы ці ўрагану спыніце работу выраба і зачыніце вокны. Па
магчымасці прыбярыце выраб з акна да пачатку ўрагану.
- Існуе рызыка пашкоджання маёмасці, парушэння працы выраба ці
атрымання электрычнага ўдару.
• Не адчыняйце рашотку паветразаборніка выраба падчас работы. (Не
дакранайцеся да электрастатычнага фільтра, калі ім абсталяваны блок.)
- Існуе рызыка атрымання фізічнай траўмы, электрычнага ўдару ці
пашкоджання выраба.
• У выпадку намакання выраба (калі ен трапіў у ваду ці аказаўся залітым
вадой), звярніцеся ў аўтарызаваны цэнтр абслугоўвання.
- Існуе рызыка ўзнікнення пажару ці атрымання электрычнага ўдару.
• Будзьце асцярожныя, каб вада не трапіла ў выраб.
- Існуе рызыка ўзнікнення пажару, атрымання электрычнага ўдару ці
пашкоджання выраба.
• Пры выкарыстанні выраба падчас работы кухоннай пліты і інш. неабходна час
ад часу яго праветрываць.
- Існуе рызыка ўзнікнення пажару ці атрымання электрычнага ўдару.
• Павярніце выключальнік асноўнага сілкавання ў непрацоўнае становішча
падчас чысткі ці тэхнічнага абслугоўвання выраба.
- Існуе рызыка атрымання электрычнага ўдару.
• Калі не плануеце ўжываць выраб на працягу доўгага часу, адлучыце
штэпсельную вілку ці павярніце выключальнік у непрацоўнае становішча.
- Існуе рызыка пашкоджання выраба, парушэння працы выраба ці
выпадковага ўключэння.
• Неабходна пераканацца, што ніхто не можа наступіць ці ўпасці на знешні
блок.
- Гэта можа прывесці да атрымання траўмы ці пашкоджання выраба.
23,MFL69382010,벨벨벨벨 2017. 12. 22. 벨벨 9:54 Page 5