18
Өндіруші зауыт: Cosmos Far View International Limited , Room 701, 16 apt, Lane 165, Rainbow North Street, Ningbo, China Қытайда жасалған
BLR КІРАЎНІЦТВА ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Ўважліва прачытайце дадзеную інструкцыю перад эксплуатацыяй прыбора і захаваеце яе для інфармацыі ў далейшым.
• Перад першапачатковым уключэннем праверце, ці адпавядаюць тэхнічныя характарыстыкі выраба, пазначаныя на маркіроўцы, электрасілкаванню ў Вашай лакальнай сетцы.
• Выкарыстоўвайце толькі ў побытавых мэтах. Прыбор не прызначаны для прамысловага ўжывання.
• Не выкарыстоўвайце па-за памяшканнямі.
• Не пакідайце працуючы прыбор без нагляду.
• Не выкарыстоўвайце прыбор з пашкоджаным сеткавым шнуром ці іншымі пашкоджаннямі.
• Сачыце, каб сеткавы шнур не кранаўся вострых кантаў ці гарачых паверхняў.
• Не цягніце, не перакручвайце і не намотвайце сеткавы шнур вакол корпуса прыбора.
• Падчас адключэння прыбора ад сеткі сілкавання не цягніце за сеткавы шнур, бярыцеся толькі за відэлец.
• Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры ўзнікненні непаладак звяртайцеся ў найбліжэйшы сэрвісны цэнтр.
• Выкарыстанне не рэкамендаваных дадатковых прыладаў можа быць небяспечным ці прывесці да пашкоджання прыбора.
• Заўсёды адключайце прыбор ад электрасеткі перад чысткай, а таксама калі Вы ім не карыстаецеся.
УВАГА: Не выкарыстоўвайце прыбор паблізу ваннаў, ракавін ці іншых ёмістасцяў, запоўненых вадой.
• Дзеля пазбягання паразы электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і звернецеся ў
сэрвісны цэнтр для праверкі.
• Прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія не маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У такіх
выпадках карыстальнік павінны быць папярэдне праінструктаваны чалавекам, якія адказваюць за яго бяспеку.
• Не пакідайце ўключаны прыбор без нагляду.
• Ўстанаўлівайце прыбор на роўную, устойлівую і тэрмаўстойлівую паверхню.
• Забараняецца разбіраць, змяняць або спрабаваць чыніць прыбор самастойна.
• Забараняецца накрываць прыбор ці чым-небудзь блакаваць вентыляцыйныя адтуліны прыбора падчас яго працы.
• Забяспечвайце вольную прастору вакол сушылкі падчас яе працы не менш за 5 см з усіх бакоў, каб забяспечыць дастатковую вентыляцыю.
• Ўстанаўлівайце і захоўваеце сушылку і яе дэталі далёка ад крыніц цяпла (напрыклад, кухоннай пліты). Забараняецца падвяргаць сушылку ці яе дэталі ўздзеянню тэмператур звыш
90°С.
• Перад тым як адключыць сушылку ад электрасеткі, выключыце яе кнопкай ўключэння/выключэння.
• Не дакранайцеся да гарачых паверхняў прыбора, каб пазбегнуць апёкаў, а таксама сачыце, каб працуючы прыбор не датыкаўся з самазапальваючымі матэрыяламі.
• Забараняецца бесперапынна выкарыстоўваць сушылку больш за 72 гадзіны (35-45°С). Даць ёй астыць на працягу як мінімум 2 гадзін перад тым, як зноў выкарыстоўваць.
• Забараняецца бесперапынна выкарыстоўваць сушылку больш за 48 гадзіны (45-55°С). Даць ёй астыць на працягу як мінімум 2 гадзін перад тым, як зноў выкарыстоўваць.
• Забараняецца бесперапынна выкарыстоўваць сушылку больш за 24 гадзіны (55-70°С). Даць ёй астыць на працягу як мінімум 2 гадзін перад тым, як зноў выкарыстоўваць.
• Не перавышайце час працы, названы ў гэтым кіраўніцтве.
• Сушылка і яе дэталі не прызначаны для мыцця ў посудамыйнай машыне.
• Выкарыстанне дэталяў, не рэкамендаваных вытворцам, можа прывесці да няшчаснага выпадку.
• Не дапускайце, каб сілавы кабель звісаў з краю толу або датыкаўся з гарачымі паверхнямі. Забараняецца сьцскаць сілавы кабель або ставіць на яго цяжкія прадметы.
• УВАГА: Сушылку варта выкарыстоўваць толькі на тэрмаўстойлівых паверхнях, памер паверхні павінен быць не менш плошчы падставы сушылкі.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
• Перад першым выкарыстаннем старанна вымыйце вечку і здымныя секцыі прыбора з даданнем мыйнага сродку.
• Базу сілкавання працярыце вільготнай тканінай і ні ў якім разе не апускайце і не аблівайце вадой.